НАЛІБОЦКАЯ ПУШЧА
Налібоцкая пушча - cамы вялікі запаведны лес Беларусі. Месца, дзе суіснуюць кантрастныя прыродныя і культурныя вобласці і перапляліся гістарычныя лёсы адразу некалькіх народаў: беларускага, польскага, літоўскага, яўрэйскага. Налібачане, прыроджаныя паляўнічыя, лесарубы, рамеснікі, заўсёды люта супраціўляліся захопнікам. Але былі прыязныя да ўсіх мірных госцяў і пасяленцаў. У краі здаўна было развітае хатняе вінакурства, надзейна схаванае ад старонніх вачэй у непраходнай лясной глушы. Тутэйшыя траўнікі-знахары да гэтага часу славяцца на ўсю Беларусь і далёка за яе межамі, і сакрэты настоек «Налібокі» мы перанялі ў іх.«Налібокі» - гэта першародная беларуская прырода ў спалучэнні з багатай гісторыяй нашых продкаў. Гандлёвая марка «Налiбокi» прапануе спажыўцам самае лепшае з таго, што дае беларуская прырода і ўмелыя рукі сапраўдных майстроў.